top of page

Беларусь vs Польшча: дзе пенсіянерам быць лепш

Пенсіянеры ў Беларусі традыцыйна найбольш кансерватыўны электарат, які ў вялікай сваёй частцы выступае супраць зменаў і падтрымлівае існуючы рэжым. Але наколькі ім добра жывецца пры гэтым рэжыме – пытанне дыскусійнае.


Зробім параўнаўчы аналіз, як там з пенсіямі ў бліжэйшага суседа. Ці сапраўды бядуюць там старыя, як кажа прапаганда?


У 2023 годзе сярэдняя пенсія ў Польшчы склала – 2 970,64 злотых (755 $). Да таго пенсіянеры маюць бонусы ад дзяржавы: 13-я і 14-я пенсіі па 1 588 злотых (350 $). Гэтыя дадатковыя выплаты даюцца 2 разы на год і з'яўляюцца важнай падтрымкай для пажылых людзей.


Але ёсць і «экстра клас» польскіх пенсіянераў: самы высокі пенсійны даход у краіне склаў больш за 48 тысяч злотых (12 300 $) у месяц! Яго атрымлівае мужчына з 62-гадовым стажам працы. Увогуле больш за 10 тысяч злотых атрымлівалі 91,3 тысячы польскіх пенсіянераў.


У Беларусі сярэдні памер пенсій складае каля 500 беларускіх рублёў у месяц (прыкладна 150-200 долараў ЗША). Адпаведна пажылыя людзі ў Беларусі, баючыся зменаў, становяцца закладнікамі свайго палітычнага выбару.


Годныя пенсіі, дадатковыя выплаты і сацыяльныя ільготы дазваляюць палякам ва ўзросце падтрымліваць высокі ўзровень свайго жыцця і, нават, падарожнічаць. У той час, як у Беларусі пажылыя людзі вымушаны эканоміць літаральна на ўсім, залежыць ад падтрымкі сваякоў або працаваць на пенсіі.


Застаецца актуальным дэвіз маладых беларусаў: выключы бабулі тэлевізар, выратуй Беларусь!

bottom of page