top of page
Фото автораЕвгений Малаховский

“Гарачая вясна” - як гэта было?

Прычына мітынгаў - Лукашэнка пачаў уцягванне Беларусі ў Расію ды анансаваў падпісанне інтэграцыйных карт


24 сакавіка 1996 г БНФ, пры кіраванні Васіля Быкава, выводзіць беларусаў на пратэсты. Выйшла каля 20-30 тысяч беларусаў. Спярша яны паспрабавалі прарвацца да тэлерадыёвышкі, але іх карныя сілы адштурхнулі. Тады грамада пайшла да будынка КДБ, дзе мітынг і скончыўся. Калі людзі пачалі разыходзіцца, то ўпершыню за гісторыю незалежнай Беларусі амап ужыў брутальную сілу супраць мірных людзей.





2 красавіка Ельцын і Лукашэнка падпісалі інтэграцыйныя карты. У той жа дзень адбыўся мітынг колькасцю 20-30 тысяч.


Газета «Свабода» пісала, што тры чвэрці сабраўшыхся былі моладдзю ад 16 да 25 гадоў.



26 красавіка беларусы зноў выйшлі. Ішла пагалоска, што для падаўлення пратэстаў будуць ужытыя расійскія карныя сілы. Гэта была самая гарачая акцыя Таму на дапамогу беларусам прыехалі ўкраінцы з УНА-УНСО.


26 красавіка адбыўся Хросны ход, дзе прыняў удзел Зянон Пазняк. Пратэст меў колькасць каля 30-60 тысяч. Гэта той знакаміты дзень, калі пераварочвалі міліцэйскія машыны і пратэстоўцы давалі кухталя карным сілам. Звыш 30 міліцэйскіх і звыш 200 чалавек з унутраных войскаў былі дастаўленыя ў шпіталі.




bottom of page