Паводле самых апошніх дадзеных Еўрастата, толькі за 2023 годзе больш за 280 тысяч беларусаў атрымалі першы дазвол на жыццё ў краінах Еўрапейскага саюза.
Гэтыя агромістыя лічбы выклікаюць трывогу за будучае нацыі, бо толькі за апошнія тры гады ня менш 500 тысяч беларусаў былі вымушаны шукаць легалізацыю за мяжой, не толькі ў ЕС, але і ў Грузіі, Турцыі, ЗША, Канадзе.
Сярод галоўных прычын — недахоп перспектыў на Радзіме, палітычная абстаноўка.
Большасць беларусаў у 2023г. знайшлі прытулак у Польшчы: з 281 279 дазволаў 90% былі выдадзены менавіта там. У Літве легалізавалася крыху больш за 16 тысяч чалавек, у Нямеччыне — амаль 2 тысячы, астатнія пацвердзілі сваё знаходжанне ў іншых краінах ЕС.
Гэтыя лічбы адлюстроўваюць сур’ёзны адток чалавечага капіталу, з якім Беларусь не сутыкалася ў найноўшай гісторыі. Краіна, з якой масава з’яжджаюць найбольш адукаваныія і актыўныя людзі, – гэта “неўд” 30-гадовай так званай палітыкі “стабільнасці”.
Меркаванні саміх беларусаў з гэтай нагоды падзяліліся. Хтосці лічыць, што, калі б з'ехала тры мільёны чалавек — то, магчыма, гэта б прывяло да больш хуткіх зменаў у краіне. Іншыя лічаць, што наадварот, краіна застаецца без актыўных, пасіянарных грамадзян, што значна зніжае шанцы на хуткія перамены. Трэцція, перакананыя, што за мяжой беларусы набываюць бясцэнны досьвед і сацыяльны капітал, якія пасля скарыстаюць для адраджэння Радзімы.
Час пакажа, хто аказаўся правы. Але, відавочна, што сённяшняя масавая эміграцыя ўжо ня проста праблема, гэта катастрофа для эканомікі, якую ніякімі завозамі мігрантаў з сярэдняй Азіі – не вырашыш.
Yorumlar