Да Зыбіцкай была Цівалі: Невядомая гісторыя тусовак Менску
- Юрий Колос
- 18 июн.
- 3 мин. чтения
Сёння яна носіць імя вядомага расійскага паэта, а яшчэ паўтары стагоддзя таму тут віравала сапраўдная еўрапейская атмасфера. Гаворка ідзе пра колішняе прадмесце Цівалі, дзе цяпер знаходзіцца метро Пушкінская і яе ваколіцы.
Дык як жа сённяшнія «пушкары» сталі «Зыбай» мінулых часоў? А пачалося ўсё ў далёкім Капенгагене, дзе ў 1843 годзе з’явіўся модны парк Цівалі. Тут табе былі і захапляльныя атракцыёны, і яскравыя тэатральныя выступы, і процьма вытанчаных кавярняў і рэстарацый. Што цікава, дацкі парк існуе і сёння, з’яўляючыся самым папулярным у Скандынавіі і адным з самых наведвальных у Еўропе.

Убачыўшы хуткі поспех моднага парку ў Капенгагене, менскі прадпрымальнік нямецкага паходжання Тэафіл Гольцбэрг загарэўся ідэяй перанесці гэтую хайпавую франшызу на беларускую глебу. Так, у сярэдзіне ХІХ стагоддзя, за заходнім ускрайкам горада, ва ўрочышчы Шырокае Балота, з’явіўся парк Цівалі. Неўзабаве тут паўсталі летні тэатр, атракцыёны, рэстарацыя, сядзіба, вятрак і іншыя пабудовы. Акрамя гэтага, госці маглі пабавіцца ў бадмінтон, пракаціцца на конях ці ровары, альбо проста прагуляцца і адпачыць на свежым паветры.
Цівалі айчыннай вытворчасці з нямецкім топ-мэнэджэрам хутка ўвайшлі ў трэнды. Гольцбэргу сапраўды ўдалося пераўтварыць ускраек Менска ў куток моднай еўрапейскай культуры. Сюды з задавальненнем прыязджалі адпачываць шматлікія прадстаўнікі багемы і інтэлігенцыі. Сярод іншых, у Цівалі бавілі час нашы славутыя землякі Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч і Уладзіслаў Сыракомля.

Такім чынам, Цівалі сталі яркай адметнасцю і ўвайшлі ў тапанімічны брэнд Менска. Але што ж урэшце здарылася з гэтым кутком багемнай атмасферы? Які лёс напаткаў сённяшнія ваколіцы Пушкінскай у пазнейшы час?
End для Цівалі, без прыстаўкі happy, здарыўся пасля бальшавіцкагаперавароту.
Новая ўлада ліквідавала «буржуазныя прычуды» і стварыла тутжывёлагадоўчы комплекс, пакінуўшы старую назву. Такім чынам,колішні куток еўрапейскай культуры ператварыўся ў калгас.
Але самае страшэннае было наперадзе. У самы разгар сталінскіх рэпрэсій Цівалі сталі месцам пахавання нявінна забітых беларусаў. Па загадзе злачыннай камуністычнай улады, у 1938 годзе было расстраляна каля 300 чыгуначнікаў, якія зладзілі стачку супраць высылак людзей на смерць у Сібір і Запаляр’е. Іх целы наўпрост былізвезеныя і па-варварску скінутыя ў жывёльны могільнік у Цівалях, якізнаходзіўся ў раёне сённяшняга кінатэатра «Аўрора». У будучыні тутабавязкова павінны ўзнікнуць мемарыял ці памятная шыльда ў памяць аб нявінных ахвярах чырвонага тэрору.
Паўнавартаснай часткай сталіцы Цівалі сталі ў 1967 годзе, калівёска ўвайшла ў склад гораду. Але амаль адразу ўрбан паглынуўдраўляную аўтэнтыку — у 1970-х гадах пачаўся паступовы зностутэйшых хатаў. Апошнія вясковыя пабудовы трымаліся ў раёнесённяшняга Ракаўскага рынку і канчаткова зніклі ў другой палове 1980-х гадоў.
Здавалася, што пасля ўваходу ў склад Менску назва Цівалі назаўсёды знікне з тапанімічнай мапы гораду. Нават ні адна з вуліц новага раёну не атрымала старую назву мясцовасці, як гэта часта было ў выпадку іншых далучаных вёсак. Але рэінкарнацыя Цівалёў прыйшла адкуль не чакалі. У 1993 годзе галоўная хакейная каманда Беларусі — менскае «Дынама» — з-за фінансавых праблемаў выйшла з-пад кантролюаднайменнага таварыства і раптоўна атрымала новую назву ў гонарбылой вёскі. ХК «Цівалі» чатыры разы станавіўся чэмпіёнам краіны,пакуль зноў жа з-за фінансавых праблемаў не распаўся ў 2000 годзе.

Рэнэсанс назвы Цівалі адбыўся ўжо ў навейшы час з прывязкай да арыгінальнай мясцовасьці. Адпачатку паміж вуліцамі Прытыцкага, Глебкі і Матусевіча зьявіўся парк, а неўзабаве каля мэтро "Спартыўная" паўстаў гандлёвы цэнтар з легендарнай назваю. Акрамя гэтага, па плянах, будучая перасадачная станцыя каля мэтро Пушкінская таксама будзе мець назву Цівалі.
Такім чынам, Цівалі было і застаецца важнай часткай нашага гораду: калісьці тут быў цэнтр багемнага жыцця і тусовак, а цяпер гэтамясцовасць — буйны і значны раён сталіцы.
Калі вам спадабаўся гэты матэрыял — падтрымаеце нашу каманду данатам. Гэта дапаможа нам ствараць новыя гісторыі пра Менск, якіх вы больш ні дзе не знойдзеце.