top of page

ЖОРСТКІЯ МЕРЫ І ЎЛЬТЫМАТУМ ПОЛЬШЧЫ

Польскае Міністэрства замежных спраў выставіла ўльтыматум афіцыйнаму Менску, патрабуючы неадкладнага вызвалення журналіста Анджэя Пачобута, беларускіх палітвязняў, а таксама выдачы забойцы польскага жаўнера і спынення гібрыдных атак мігрантаў на Польшчу.


Для дэманстрацыі сур'ёзнасці намераў, Варшава запаволіла транзіт кітайскіх тавараў праз беларуска-польскую мяжу.


« Апошняе кітайскае папярэджанне»


Польшча паказала, што мае розныя рычагі ціску на лукашэнкаўскі рэжым. Адзін з іх праз закрыццё польска-беларускай мяжы, што можа сурʼёзна закрануць кітайскія гандлёвыя маршруты.


Лагічна, што Польшча для Кітая зʼяўляецца значна больш важным гандлёвым партнёрам чым Беларусь. Гэта абумоўлена геапалітычным становішчам Польшчы ў Еўропе і кітайскай экспартна-імпартнай структурай гандлю з Паспалітай, якая па абʼёму ў 7 разоў пераўзыходзіць тыя ж паказнікі з Беларуссю.


Невыкананне патрабаванняў Польшчы можа рэзка ўскладніць становішча Менску, паколькі эканамічная падтрымка з боку Пекіна мае важнае значэнне для беларускай эканомікі.


Лукашэнка выдатна разумее, што Кітай не будзе губляць свае эканамічныя інтарэсы і тым больш у склаўшайся сітуацыі заступацца за яго.

Польшча намацала слабое месца рэжыму фактычна загнаўшы той у цугцванг. З аднаго боку, закрыццё межаў – гарантуе праблемы з кітайскімі сябрамі. З другога, выкананне польскага ўльтыматуму – прызнанне слабасці «ненагібаемага».


Дыктатар апынуўся ў тупіку, куды загнаў сабе сам. А апошнія загады чыноўнікам нармалізаваць адносіны з ЕС і раптоўнае прызначэнне новага кіраўніка МЗС – толькі паказваюць хаатычнае шуканне выйсця.


Прычым тут парад?


Літва, Латвія, Эстонія – забаранілі ўезд машын з беларускай рэгістрацыяй. Польшча разглядае таксама падобны захад. Новыя меры краін Балтыі і Польшчы, безумоўна будуць адчувальныя для простых беларусаў, якія ездзілі ў гэтыя краіны на закупы ці да сваякоў, і іх сапраўды шкада.

Але трэба адзначыць, што істотная колькасць нашых землякоў, «перагарнула старонку», пачала падтрымліваць рэпрэсіі, ганіць Украіну, хадзіць на вайсковыя парады і канцэрты расейскай папсы ў Беларусі. Пры гэтым катаючыся на закупы ў Польшчу, ці на працу дальнабоем у Літву.

З-за гэтага на Захадзе пачынаюць успрымаць беларусаў як згодных з палітыкай рэжыму, што і адбіваецца ў санкцыях для ўсіх.

 

Такім чынам, новыя меры краін Балтыі і Польшчы скіраваны не столькі на простых беларусаў, а найперш на афіцыйны Менск, для стратэгічнага аслаблення эканамічных і палітычных пазіцый рэжыму Лукашэнкі.

Недавние посты

Смотреть все

Comments


bottom of page