top of page
Фото автораЕвгений Малаховский

Заробкі растуць, а жыццё не падаецца лепшым

Заробкі ў Беларусі працягваюць павялічвацца. Паводле дадзеных Белстата, сярэдні заробак за ліпень 2024 года склаў 2311,1 рублі (прыкладна $705). Найвышэйшы ўзровень даходаў назіраецца ў Менску, дзе сярэдняя зарплата перавысіла 3000 рублёў, дасягнуўшы (каля $900). За сталіцай ідзе Менская вобласць — 2407,2 рублі, самы нізкі сярэдні заробак зафіксаваны ў Магілёўскай вобласці — 1981,7 рублі (каля $600).


Найбольшыя прыбыткі назіраюцца ў IT-сферы, дзе сярэдні заробак склаў 5339,1 рублі, што больш чым у два разы вышэй за агульнанацыянальны. Фінансавы і страхавы сектары займаюць другое месца — 3673,3 рублі, а будаўніцтва завяршае тройку лідэраў з 2794,9 рублямі.


Здаецца нічога сабе, але далёка не ўсе галіны могуць пахваліцца такімі лічбамі. Работнікі дзяржпаслуг атрымліваюць 1656,2 рублі, а ў сферы адукацыі заробак складае 1566,9 рублі, што робіць яе самай нізкааплатнай.


Аднак, больш справядлівым паказчыкам будзе, медыяльная зарплата, якая лепш адлюстроўвае рэальны даход насельніцтва. Яна ў сярэднім па Беларусі складае каля 1736 рублёў (прыкладна $530), што значна ніжэй за лічбы Белстата.


Калі параўнаць сітуацыю з суседзямі, то ў Польшчы сярэдняя зарплата — каля 7400 злотых ($1820), а ў Літве яна дасягае 2100 еўра ($2290).


Вядома, што падаткі, паліва, кошык штодзённых прадуктаў і паслуг  у суседзяў на парадак вышэй. Але, калі параўнаць іншы бок медалю: кошт падарожжаў,  аўтамабіляў, якасных рэчаў і тэхнікі – то тут Беларусь прайграе з адрывам. А калі ўлічыць заробкі моладзі, дзе ў Польшчы да 26 год – зусім няма падаткаў, то стане яшчэ больш відавочным паказчык узроўня жыцця.

Нават гэтыя паказчыкі, ў вялікай ступені,  дасягненне беларусаў насуперак эканамічнай палітыцы ўлады. У Менску, дзе самыя высокія заробкі больш за 70% бюджэту дае прыватны сэктар, які рэгулярна кашмараць і “ператрахіваюць”.


Беларусы сваёй кемлівасцю і працавітасцю не горш за суседзяў, галоўнае гэта ўмовы і магчымасці.


Перакананыя, калі беларусы стануць гаспадарамі свайго лёсу на сваёй зямлі, то вельмі хутка здзівяць суседзяў і свет сваёй гаспадарлівасцю, дасягненнямі і вынаходніцтвам.

bottom of page