Апошнім часам, часцяком даводзіцца чуць наконт таго, што беларусы «ліцвінізмам» крадуць у літоўцаў назву, што Каліноўскі быў паляк, або літовец, «бо змагаўся за Літву ў складзе Польшчы» і г.д.
Каб спыніць спрэчкі, трэба яшчэ раз нагадаць, а тым хто не ведаў – усвядоміць: беларусы маладая нацыя, але старажытны народ.
Беларусь і беларусы назвы, што канчаткова замацаваліся крыху больш за 100 год, напрыканцы 19ст. Раней нас звалі па рознаму: ліцвінамі, русінамі, а яшчэ раней крывічамі. Найбольшага ж росквіту мы дасягнулі ў супольнай з літоўцамі дзяржаве – ВКЛ.
Але сёння мы з вялікім гонарам нясем імя беларусаў, якое паўстала на папярэдняй «ліцвінскай» глебе. І калі за самастойнасць Беларусі была пралітая першая кропля крыві – гэта імя стала сакральным, адкрыўшы новую частку гісторыі старажытнага народу.
Дык ці можна лічыць нашымі героямі тых, хто змагаўся за Літву?
Безумоўна. Да з’яўлення беларушчыны, у тутэйшай эліты, носьбітаў патрыятызму краю, была дамінуючая ідэя адраджэння Літвы, як спадкаемцы ВКЛ усіх тутэйшых народаў. Таму сабе яны лічылі ліцвінамі, а арыентыр на Польшчу быў палітычна абумоўлены гістарычным досведам з часоў Уній і Рэчы Паспалітай.
Таму невядома, ці была б наша Беларусь, калі б не было нашай Літвы.