З пачатку 2024 года пры вяртанні ў Беларусь на мяжы было затрымана больш за 55 чалавек, паведамляюць праваабаронцы. На 17 з іх распачаты крымінальныя справы, а палова затрыманых прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці.
Аднак гэта толькі малая частка агульнай карціны. Паводле сведак з ізалятара часовага ўтрымання ў Брэсце, летам камеры былі поўныя затрыманых на мяжы. Таксама ёсць паказанні пасажыраў, якія сцвярджаюць, што далёка не ўсе, хто пакідае аўтобусы на мяжы для размовы з беларускімі спецслужбамі, павяртаюцца назад у транспарт. Пад асаблівы дагляд акрамя беларусаў трапляюць і украінцы.
Праваабаронцы раяць у сувязі з гэтым устрымацца ад паездак у Беларусь. Калі ж паездка неабходная, то варта карыстацца альтэрнатыўнымі маршрутамі для мінімізацыі рызыкаў.