top of page
Фото автораЕвгений Малаховский

Топ 5 сусветных музыкаў з беларускімі каранямі

Куміры, якія маюць паходжанне з Беларусі, з’яўляюцца не толькі прыкладам гонару, але і крыніцай натхнення для мільёнаў фэнаў па ўсім свеце, у тым ліку для маладых беларусаў. Іх поспехі нагадваюць, што талент і імкненне да сваёй мэты могуць пераадолець любыя межы і абставіны.


А ці ведаеце вы, хто менавіта са знакамітых музыкаў на Захадзе мае карані, што вядуць у Беларусь?


Ці чуеш ты адгалоскі Радзімы, калі слухаеш Rammstein, Aerosmith ці нават Gogol Bordello?


Карацей, гэты артыкул прысвечаны пяці сусветным музыкам з беларускімі каранямі, якія сталі легендамі.


Як кажа адзін персанаж: “не чужыя ж людзі”!


1. Стывен Тайлер – непаўторны голас амерыканскага рок-н-ролу. 

Лідар гурта “Aerosmith” - Стывен Тайлер,  харызматычны музыка і чалавек, які нясе сваю ўнікальную энергію да мільёнаў слухачоў па ўсім свеце -  наш сукрэвіч. 

Яго дзядуля - Іван Чарнышэвіч, нарадзіўся ў мястэчку Клічаў, што ў Магілёўскай вобласці. Пазней -  эміграваў у Аргентыну, а пасля у ЗША, дзе змяніў прозвішча на Тайлер,  каб зрабіць яго больш зразумелым для амерыканцаў. Стывен не раз казаў у інтэрв’ю, што з павагай ставіцца да гісторыі сваёй сям’і, а продкі для яго – крыніца гонару. 


Aerosmith, вядомыя сваімі бессмяротнымі гітамі, такімі як "Dream On" і "I Don't Want to Miss a Thing", сталі адным з самых уплывовых рок-гуртоў 20-га стагоддзя.


2. Рычард Круспе (Rammstein) – гітарны геній і заснавальнік нямецкага метал-гурта Rammstein таксама мае карані з Беларусі. І хоць сам Рычард нарадзіўся ў Германіі, яго продкі паходзяць з Гарадзенскай вобласці. 


Rammstein вядомыя сваёй выбуховай энергіяй, вогненымі шоу і такімі сусветнымі гітамі, як "Du Hast" і "Sonne". Музыка Круспе, магутная і драйвовая, нібы выпраменьвае дух нязломнасці. 


3. Юджын Хуц – рэактыўны баян панк-фолку.  Лідар гурта Gogol Bordello, Юджын Хуц (сапраўднае імя – Яўген Гуцуляк), мае беларускія карані праз сваіх продкаў з Полаччыны. Хуц спалучае ў сваёй творчасці ўсходнееўрапейскія фальклорныя матывы з драйвам панк-року.  Хто шануе глыбокі і яркі фолк – раім угарэць. 


4. Хіба самы вядомы ў свеце музыка-беларус - Аляксандр Рыбак. Так, найперш Аляксандр стаў папулярны ў Нарвегіі, але яго паходжанне і творчасць маюць прамыя беларускія карані, аб якіх Аляксандр шматразова ўзгадваў у сваіх інтэрв’ю.

Нарадзіўся музыка ў беларускай сям’і ў Віцебску, дзе жыве і сёння яго бабуля.  Бацька Аляксандра быў беларускім музыкантам, які і прывіў сыну любоў да скрыпкі. Менавіта з ёй Аляксандр пазней скарыў Еўропу, стаўшы пераможцам Еўрабачання-2009 ад Нарвегіі з гітом "Fairytale".


5. Макс Вэйнберг (E Street Band) – біт, які трымае рытм. 

Макс Вэйнберг – легендарны барабаншчык “E Street Band”, які суправаджаў Брюса Спрынгсціна ў яго найлепшых турах і студыйных альбомах. Макс таксама мае беларускія карані – яго сям’я эмігравала ў ЗША з Міншчыны ў пачатку 20-га стагоддзя. 


Гурт E Street Band – гэта легенда амерыканскай рок-музыкі, а Макс Вэйнберг – гэта чалавек, які сваім рытмам задаваў тэмп такім бессмяротным гітам, як "Born to Run" і “Dancing in the Dark". 


Хочацца верыць, што і кропля  беларускай спадчыны спрычынілася да іх сусветнай вядомасці, нават калі іх шляхі прайшлі праз мноства краін і культур. 

bottom of page