На Віцебшчыне здарылася падзея, якая можа пакласці пачатак новаму культу. Падлеткі-рыбакі на рацэ Адроў пад Оршай, выпадкова выцягнулі з вады старадаўнюю скрыню з іконай Успення Прэсвятой Багародзіцы.
Пад час рыбалцы кручок за нешта моцна зачапіўся, калі здолелі выцягнуць яго з вады, то ўбачылі старыю скрыню, а ўнутры ікону.
Паведамілі пра незвычайны “улоў” бабулі, якая неадкладна аднесла знаходку ў Свята-Успенскі жаночы манастыр. Пазней высветлілася, што ікона мае на сабе надпіс на ўкраінскай мове: «Дазволена цэнзурай. Кіеў, 15 чэрвеня 1911 года». Імя Ефіма Фесенка, аднаго з найбуйнейшых выдаўцоў праваслаўнай літаратуры XIX—XX стагоддзяў з Адэсы, таксама пазначана на іконе.
Магчыма, ікона прыбыла па рацэ з Украіны, пераадольваючы межы і часы. Ікону адрэстаўравалі і зараз яна захоўваецца ў Ільінскім храме Свята-Успенскага манастыра, дзе кожны вернік можа яе пабачыць.
Гісторыя ікон, якія прыходзяць па вадзе, мае глыбокія карані ў хрысціянскай традыцыі. Адным з самых вядомых прыкладаў у Беларусі з’яўляецца Мінская ікона Божай Маці, якая ў 1500 годзе з’явілася на водах ракі Свіслач і стала адной з галоўных святыняў беларускай зямлі.
Іконы, якія з'яўляюцца з вады, заўсёды выклікалі асаблівы культ і пашану. Тое, што ў Беларусі знайшлі ікону ва ўмовах сённяшняй агрэсіі Расеі на Украіну, мае свой сымбалізм.
Ці стане новая ікона часткай беларускай духоўнай традыцыі і набудзе статус святыні, пакажа час. А пакуль яна працягвае прыцягваць увагу вернікаў і тых, хто шукае надзеі і знакаў у неспакойным свеце.