Дадзеныя сведчаць, што ў Польшчы прыкладна кожная дзясятая 15-гадовая дзяўчынка і кожны пяты хлопец ужо маюць сэксуальны вопыт. Пры гэтым 31% дзяўчат і 42% хлопцаў падчас апошняга кантакту не выкарыстоўвалі сродкі кантрацэпцыі.
У Літве падлеткі пачынаюць сэксуальнае жыццё пазней: толькі 14% хлопцаў і 9% дзяўчат ва ўзросце 15 гадоў мелі такі вопыт. Аднак праблема з выкарыстаннем сродкаў абароны застаецца актуальнай: 32% дзяўчат і 48% хлопцаў не выкарыстоўвалі прэзерватывы.
Хоць афіцыйныя дадзеныя па Беларусі адсутнічаюць, можна меркаваць, што сітуацыя ў нас паміж польскай і літоўскай. Бо культурна і ментальна беларуская моладзь бліжэй да гэтых народаў.
Варта адзначыць, што ў параўнанні з папярэднімі дзесяцігоддзямі, назіраецца павышэнне ўзроўню першых сэксуальных адносін сярод падлеткаў. І тут адукацыя застаецца важным інструментам для зніжэння рызыкоўных паводзін і аховы здароўя маладых людзей.